Магутная залева ледзь не змыла вёску ў Гродзенскім раёне

Напярэдадні па заходняй частцы Беларусі пракацілася непагадзь. На Гарадзеншчыне размыла дарогі, затапіла дамы, пашкоджаны адзін з мастоў.

21.08.2024 / 12:50

20 жніўня на Гродзенскую вобласць абрынулася магутная залева з навальніцай. Асабліва сур'ёзна пацярпелі вёсцы ў Гродзенскім раёне.

Так, вёску Баранава ў прамым сэнсе ледзь не змыла дажджом. Відавочцы распавядаюць, што праз залеву ўтварыўся магутны паток вады, які змятаў усё на сваім шляху, у тым ліку альтанкі і платы.

Узровень вады падымаўся да вокнаў. Многія дамы сур'ёзна падтапіла, а ўнутры абстаноўка быццам пасля землятрусу. Сама вёска ператварылася хутчэй у возера, піша Newgrodno.

Фото: Newgrodno

Па даных аблвыканкама, у вобласці падтапіла 33 тэрыторый прыватных жылых дамоў, у тым ліку ў Гродне, а таксама ў вёсках Лаша і Міхаліна. У Лашы ў выніку выхаду з берагоў ракі ўзровень вады на прыватных падворках дасягаў 60 сантыметраў.

Фото: Newgrodno

Фото: Newgrodno

Каля вёскі Кунцаўшчына ў выніку непагадзі быў пашкоджаны мост, праезд па ім пакуль немагчымы.

Nashaniva.com