У верасні пачнецца суд над Юліяй Краўцовай, якую затрымалі падчас рэйду КДБ на сваякоў палітвязняў 

На цяперашні момант праваабаронцам вядома пра дзевяць судоў над затрыманымі падчас студзеньскага рэйду КДБ.

21.08.2024 / 12:42

47-гадовую палітзняволеную затрымалі 23 студзеня 2024 года падчас масавага рэйду сілавікоў за дапамогу палітвязням. Ёй выставілі абвінавачванне па ч. 1 і ч. 2 арт. 361-4 Крымінальнага кодэкса (садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці), піша «Вясна».

Справу жанчыны пачнуць разглядаць 3 верасня ў Мінскім абласным судзе. Працэс будзе весці суддзя Аляксандр Рыбакоў. 

На цяперашні момант праваабаронцам вядома пра дзевяць судоў над затрыманымі падчас студзеньскага рэйду КДБ.

Месца ўтрымання Юліі: Следчая турма № 8. 222163, г. Жодзіна, вул. Савецкая, 22А, Юлія Валер'еўна Краўцова

Nashaniva.com