У ДТЗ пад Пружанамі траўмы атрымалі 13 чалавек

З Мінска на дапамогу накіравалася спецыяльная брыгада.

21.08.2024 / 13:34

Фота: МУС

Мінздароўя апублікавала спецыяльны рэліз наконт стану пацыентаў, якія пацярпелі ў ДТЗ у Пружанскім раёне сёння раніцай.

Нагадаем, што кіроўца аўтамабіля Mercedes, рухаючыся па другараднай дарозе, не саступіў дарогу і сутыкнуўся з аўтобусам МАЗ, які рухаўся па галоўнай дарозе. Ад удару аўтобус перакуліўся. У салоне знаходзіліся 12 чалавек. Загінулі тры чалавекі, у тым ліку кіроўца аўтамабіля два пасажыры аўтобуса.

У Пружанскую цэнтральную раённую бальніцу даставілі 10 пацярпелых. Усе яны былі агледжаны профільнымі спецыялістамі раённага і абласнога ўзроўняў.

Пасля ацэнкі стану траіх пацярпелых перавялі аўтамабілямі-рэанімабілямі ў Брэсцкую абласную клінічную бальніцу. Пацыенты шпіталізаваныя ў аддзяленне анестэзіялогіі і рэанімацыі. Для правядзення рэспубліканскага кансіліуму і аказання дапамогі калегам у бальніцу выехала брыгада дактароў-спецыялістаў РНПЦ.

У траўматалагічным аддзяленні Пружанскай цэнтральнай раённай бальніцы з траўмамі рознай лакалізацыі працягваюць лячэнне сем пацярпелых, стан якіх ацэнены як сярэдняй ступені цяжкасці.

Nashaniva.com