На выездзе з Беларусі новыя плакаты — яны папярэджваюць, што ў Польшчы ўлады абмяжоўваюць свабоду сходаў

Таксама на білбордах сказана, што палякі нібыта забыліся сваю гісторыю, а замест трактароў па палях там ездзяць танкі.

21.08.2024 / 14:54

Фота: #1регион

У пункце пропуску «Брэст» на мяжы з Польшчай з'явіліся новыя прапагандысцкія плакаты.

Білборды «Сардэчна запрашаем у Беларусь» звернутыя да тых, хто заязджае ў краіну. На іх на польскай і англійскай мове пазначана, што ў Беларусі ўшаноўваюць памяць аб Другой сусветнай, надаюць асаблівую ўвагу экалогіі і развіваюць навука. Фота апублікаваў канал #1регион.

Фота: #1регион

Яшчэ некалькі плакатаў звернутыя да тых, хто едзе ў Польшчу.

 «Пакідаючы Беларусь, вы едзеце ў краіну, дзе ўрад парушае права грамадзян на свабоду сходаў», — гаворыцца на адным з білбордаў пра Польшчу.

На іншым плакаце сказана, што «Польшча забылася сваю гісторыю», яшчэ на адным — што ў Польшчы «па палях замест трактароў ездзяць танкі».

Фота: #1регион

Фота: #1регион

Па чыёй ініцыятыве ўсталявалі новыя білборды, невядома.

Nashaniva.com