Украінцы прасоўваюцца да райцэнтра Вялікае Салдацкае — курскія паблікі

Ваенкары заклікаюць да эвакуацыі. Што адбываецца на фронце?

21.08.2024 / 17:49

У тэлеграм-канале «Суджа родная» з'явілася інфармацыя аб тым, што расійскія войскі канчаткова пакінулі сяло Мартынаўка і вядзецца абстрэл Вялікасалдацкага раёна. Ваенкары заклікаюць насельніцтва раёна эвакуявацца.

Мартынаўка — найбольшы населены пункт між райцэнтрамі Суджа і Вялікае Салдацкае. Яго абаранялі чачэнцы з «Ахмата».

У сваю чаргу, тэлеграм-канал «Рыбар» паведамляе, што па стане на 13 гадзін 21 жніўня, у Курскай вобласці працягваюцца атакі УСУ. Гэта азначае, што ўкраінцы працягваюць ціснуць. Пры найменшым поспеху расійскай арміі «Рыбар» акцэнтаваў бы яго.

Аператыўная абстаноўка на Курскім напрамку на 21 жніўня па версіі «Рыбара». Крыніца: rybar / Telegram

Калі ў Глушкоўскім раёне пакуль не было заўважана спробаў прасоўвання, то ў Коранеўскім раёне УСУ вядуць наступ на райцэнтр. Баі ідуць таксама ў кірунку Мацвееўкі, Аляксандраўкі і на захад ад Снагасці.

Фота: Генеральны штаб УСУ / Фэйсбук

У Суджанскім раёне, як паведамляе Рыбар, украінскія войскі змаглі прасунуцца на ўсход ад Мартынаўкі.

У той жа час, расійскія войскі працягваць прасоўванне на Пакроўскім напрамку на Данбасе. Як паведамляе Генеральны штаб УСУ, за 20 жніўня тут адбылося 66 баявых сутыкненняў.

На Тарэцкім кірунку за мінулыя суткі пры падтрымцы бамбардзіровачнай і штурмавой авіяцыі расіяне здзейснілі 24 спробы прасунуцца ў раёнах населеных пунктаў Нью-Ёрк, Няліпаўка, Тарэцк і Залізнае.

Наступальна-штурмавыя аперацыі расійскія войскі праводзілі на Харкаўскім, Купянскім, Ліманскім, Сіверскім, Краматорскім напрамках. Генеральны штаб УСУ адзначае актывізацыю ворага на Прыдняпроўскім кірунку.

Інфармаваны расійскі ваенкар заявіў, што ўкраінскія войскі перайшлі ў наступ у Запарожскай вобласці

У Крамлі лічаць, што баі ў Курскай вобласці працягнуцца некалькі месяцаў

У Суджы ўкраінскі журналіст спаліў асабістыя справы расійскіх ухілістаў

Nashaniva.com