Самым старым чалавекам на Зямлі прызналі 116-гадовую японку

У аўторак, 21 жніўня, сайт Кнігі рэкордаў Гінеса паведаміў, што самай старой жыхаркай планеты цяпер лічыцца Таміка Ітока. Ёй 116 гадоў і 90 дзён.

21.08.2024 / 15:21

Фота: joyreactor.cc

Гэты тытул жанчына атрымала пасля смерці Марыі Браніяс Марэры, якая лічылася самай старой жыхаркай Зямлі, пакуль не памерла напярэдадні ва ўзросце 117 гадоў.

Таміка Ітока пражывае ў доме састарэлых у горадзе Асія, прэфектура Хіёга. Жанчына нарадзілася ў Осацы ў 1908 годзе, у маладосці гуляла ў валейбол і частку свайго жыцця прысвяціла альпінізму.

Памёр самы стары чалавек на планеце

Nashaniva.com