МЗС Беларусі выклікала армянскага дыпламата і паскардзілася на кідальнікаў гародніны і яек

Ведамства запатрабавала, каб удзельнікаў акцыі пакаралі паводле армянскіх законаў.

21.08.2024 / 16:53

Фота: Wikimedia Commons

У МЗС Беларусі выклікалі часовага паверанага ў справах Арменіі Нарэка Тыратурана.

Нагодай стала акцыя, якую правялі члены партыі «За Рэспубліку» каля пасольства Беларусі ў Ерэване. Удзельнікі акцыі кінулі яйкі і агародніну ў дзверы дыппрадстаўніцтва.

@nashaniva Пасольства Беларусі закідалі яйкамі і памідорамі #армения #армения #беларусь #мзс #посольство #одкб #протест #власть #правительство #урад #улада #нашаніва ♬ Aware - Adrián Berenguer

МЗС Беларусі назваў гэты перфоманс актам вандалізму ў адносінах да будынка пасольства Беларусі ў Ерэване. На думку ведамства, армянская паліцыя прыняла недастатковыя меры па прадухіленні акцыі. 

«Армянскаму боку ўказана на абавязак забеспячэння прымаючай дзяржавай захаванасці беларускай дыпмісіі і яе маёмасці, а таксама бяспекі дыпламатычнага персаналу, як гэта вызначана Венскай канвенцыяй аб дыпламатычных зносінах і паўсюдна прынята», — гаворыцца ў паведамленні МЗС.

Ведамства патрабуе, каб армянскія праваахоўнікі ўстанавілі ўдзельнікаў акцыі і пакаралі іх па законе, а таксама каб тыя кампенсавалі ўрон. 

Nashaniva.com