Чаму відэа з танкам пад бел-чырвона-белым сцягам было знятае ў Сумскай вобласці, а не ў Курскай? Тлумачыць Жэрар
Відэа з танкам пад нацыянальным беларускім сцягам, які едзе па Курскай вобласці Расіі, разляцелася па ўсім інтэрнэце. Аднак узніклі пытанні, дзе быў зняты ролік — у Расіі ці ва Украіне. І ці ёсць увогуле беларусы ў Курскай вобласці? Адказвае баец з пазыўным «Жэрар», які ваюе ў беларускім падраздзяленні «Тур» 225 асобнай штурмавой брыгады УСУ.
21.08.2024 / 18:19
Баец з пазыўным Жэрар. Скрыншот з відэа «Белсата»
Населены пункт на відэа быў апазнаны як сяло Кіяніца Сумскай вобласці Украіны. Знаходзіцца яно на колішняй вялікай дарозе Сумы-Курск. Жэрар адказвае на гэта:
«Відэа з «танкам у Курскай вобласці» сапраўды знятае ў Сумскай вобласці па дарозе на Курск. Калі мы заязджаем у Расію, то здымаем сімволіку — мы ж не дурні.
Але беларусы ёсць у Курскай вобласці, і мы сапраўды тут ваюем. У нас механізаванае падраздзяленне, мы маем танкі, на якіх заязджалі ў Курскую вобласць. Падраздзяленне «Тур» вядзе тэлеграм-канал, дзе расказвае пра сябе, там жа ёсць і відэа з тэрыторыі ўжо самой Расіі».
Па словах Жэрара, расіяне маюць намер адбіць Курскую вобласць, і ў раён сцягваюцца вялікія сілы.
У Курскую вобласць увайшло танкавае падраздзяленне беларускіх добраахвотнікаў
Пастка зачынілася. Выглядае, украінцы сапраўды знішчылі ў Курскай вобласці трэці мост