Мастак Аляксей Кузьміч на волі. Але з Францыі ён павінен выехаць

Мастак Аляксей Кузьміч скончыў галадоўку ў ізалятары ў Францыі і выйшаў на волю. Пра гэта ён напісаў у сацсетках.

21.08.2024 / 18:21

Як Кузьміч распавёў «Медыязоне», улады абавязалі яго пакінуць Францыю. Аднак знялі забарону на знаходжанне ў краіне, то-бок мастак мае магчымасць вярнуцца пазней.

Посмотреть эту публикацию в Instagram

Публикация от Alexei Kuzmich, Jr. (@art_kuzmich)

Галадаў мастак з 6 жніўня. 17 жніўня з-за таго, што цукар у яго крыві апусціўся, яму выклікалі хуткую дапамогу. Дактары паставілі кропельніцу з глюкозай.

Кузьміча адправілі ў СІЗА ў Францыі з-за перфомансу на магіле Вінцэнта Ван Гога.

Беларус у белым гарнітуры капаў месца пахавання са словамі «Мастак! Уставай!»

6 жніўня суд пакінуў Кузьміча ў СІЗА на 26 сутак, пасля чаго ён аб'явіў галадоўку.

Рыдлёўку, якой ён капаў магілу, яму так і не вярнулі. Паліцыя знішчыць яе як «зброю злачынства».

Кузьміч аб'явіў збор сродкаў, каб разлічыцца з адвакатамі, якія працавалі па яго справе.

Nashaniva.com