У Іране завершана расследаванне крушэння верталёта Раісі. Да чаго прыйшлі?
Здарэнне было прызнанае няшчасным выпадкам.
21.08.2024 / 19:06
Ібрахім Раісі. Ілюстрацыйнае фота: AP Photo /Eranga Jayawardena
Колькасць пасажыраў у верталёце перавышала норму, таму ён не змог узляцець на патрэбную вышыню. Ва ўмовах жа туману ён урэзаўся ў гару, паведамляе Fars.
«Расследаванне паказвае, што верталёт, на борце якога знаходзіўся прэзідэнт, перавозіў на два чалавекі больш, чым прадпісвалася ў пратаколах бяспекі, і калі пілот заўважыў туман і паспрабаваў вывесці верталёт на патрэбную вышыню, верталёту не хапіла для гэтага магутнасці, і ва ўмовах абмежаванай бачнасці з-за туману адбылося сутыкненне з гарой», — сказала крыніца ў іранскіх спецслужбах.
Верталёт, на борце якога ляцеў прэзідэнт Ірана Ібрахім Раісі, трапіў у аварыю недалёка ад мяжы з Азербайджанам 19 мая.
Навошта Пуцін паехаў у Азербайджан
У Казахстане расказалі, як краіна выконвае санкцыі супраць Расіі
Пасольства Беларусі раіць не прамаўляць у Іране словы «Кіркораў» і «кірпіч». Чаму?