Цэнтр традыцыйнай кітайскай медыцыны з'явіцца пад Мінскам

Аказваць паслугі будуць як айчынныя медыкі, так і кітайскія спецыялісты.

21.08.2024 / 19:37

Цэнтр традыцыйнай кітайскай медыцыны плануюць адкрыць у індустрыяльным парку «Вялікі камень». Гэтае пытанне сёння абмеркавалі ў Міністэрстве аховы здароўя дэлегацыі Беларусі і Кітая, паведамляе СТБ.

У аснову работы новага цэнтра лягуць традыцыйныя кітайскія падыходы ў спалучэнні інавацыйнымі метадамі лячэння. Аказваць паслугі будуць як айчынныя медыкі, так і спецыялісты КНР.

Галоўны пазаштатны спецыяліст па нетрадыцыйных метадах лячэння Міністэрства аховы здароўя Аляксандр Сівакоў адзначыў, што традыцыйная кітайская медыцына даволі даўно практыкуецца ў нашай рэспубліцы.

Прадугледжваецца развіваць гэты напрамак на новым этапе з улікам прымянення лекавых сродкаў традыцыйнай кітайскай медыцыны, а таксама сучасных тэхналогій рэфлексатэрапіі. 

Nashaniva.com