Украінцы спрабавалі прарвацца ў Клімаўскі раён Бранскай вобласці — ён мяжуе з Беларуссю

Z-ваенкоры паведамляюць, што ў раёне дзейнічаюць украінскія ДРГ.

21.08.2024 / 22:54

Больш за 200 украінскіх вайскоўцаў двойчы спрабавалі зайсці на тэрыторыю РФ у раёне пасёлка Забрама Клімаўскага раёна Бранскай вобласці, пішуць расійскія СМІ, звязаныя з уладамі. Тры БМП і байцоў заўважылі паблізу мяжы прыкладна ў 19:10. Праз паўгадзіны баёў (да 19:40) УСУ адступілі з стратамі. Да 20:30 пачалася другая хваля атакі з падмацаваннем. Прыкладна ў 21:00 ДРГ адступіла, сцвярджаюць у Маскве.

Зараз уезд у Клімаўскі раён перакрыты блокпастамі.

Z-ваенкоры паведамляюць, што ў раёне дзейнічаюць украінскія ДРГ. На іх думку, УСУ хочуць блакаваць частку расейска-беларускай мяжы.

Пацвердзіў баявыя дзеянні на мяжы губернатар Бранскай вобласці Аляксандр Багамаз. Ён адрапартаваў, што расійскія войскі адбілі атаку.

Украінцы аператыўныя падзеі ў Курскай вобласці ніяк не каментуюць. 

Клімаўскі раён знаходзіцца на стыку межаў Расіі, Беларусі і Украіны.

Украінскія махляры развялі z-канал «Два маёры» на рыштунак для УСУ

Чаму відэа з танкам пад бел-чырвона-белым сцягам было знятае ў Сумскай вобласці, а не ў Курскай? Тлумачыць Жэрар

Украінцы прасоўваюцца да райцэнтра Вялікае Салдацкае — курскія паблікі

Як памылка генерала зрабіла мяжу Расіі ўразлівай

Nashaniva.com