У Беларусі з'явілася яшчэ адна сетка алкамаркетаў

У Мінску адчыніліся тры крамы новай сеткі алкамаркетаў «Пяць зорак». Яе запусціла кампанія «Мінск Крышталь Трэйд». 

22.08.2024 / 10:47

Сетка алкамаркетаў «Пяць зорак». Фота: alcotrade.by

Гэта крамы фармату «каля дома». Там будуць прадаваць імпартны і айчынны алкаголь. А таксама харчовыя тавары — малочную і мясную прадукцыю, морапрадукты, прысмакі.

Кампанія, якая запусціла сетку, належыць дзяржаўнаму холдынгу «Мінск Крышталь Груп».

Да канца жніўня плануюць адкрыць яшчэ дзве крамы сеткі. А ў будучыні кампанія хоча заняць усе рэгіёны краіны.

У «Мінск Крышталь Трэйда» ўжо ёсць адна сетка алкамаркетаў пад брэндам «Мінск Крышталь». Усяго такіх крам 122, яны ёсць у 54 населеных пунктах Беларусі.

Nashaniva.com