У Батумі згвалтавалі беларуску

Гэта адбылося каля Прыморскага парку, піша mtavari.tv.

22.08.2024 / 11:17

Ілюстрацыйнае фота

Па падазрэнні ў здзяйсненні злачынства затрымалі кіраўніка аднаго з аддзелаў Батумскага батанічнага сада. Дырэктар Батанічнага сада часткова пацвердзіў жудасны інцыдэнт, але не падзяліўся падрабязнасцямі.

Камеры відэаназірання з месца здарэння ўжо канфіскаваныя, меркаваная ахвяра гвалту таксама прайшла медыцынскі агляд. Ад заключэння экспертызы залежыць, колькі гадоў супрацоўнік Батанічнага сада правядзе ў турме.

Nashaniva.com