У Мінск прыляцеў прэм'ер Кітая
Прэм'ер Дзяржсавета КНР Лі Цян пачаў свой візіт у Беларусь. У аэрапорце яго асабіста сустрэў беларускі калега Раман Галоўчанка.
22.08.2024 / 11:28
Фота: урад Беларусі
Запланаваныя перамовы ў вузкім і пашыраным складзе. Па іх выніках будуць падпісаныя «важныя для абодвух бакоў дакументы».
Таксама Лі Цян сустрэнецца з Аляксандрам Лукашэнкам.
А 11-й гадзіне перакрывалася Плошча Перамогі, верагодна, Лі Цян там складаў вянок.