МЗС Беларусі папярэдзіла аб «вельмі прынцыповым стаўленні ЕС да віз беларусаў»

Ведамства пракаментавала сітуацыю з затрыманнем беларускіх турыстаў у Германіі. Яны ехалі ў Іспанію па грэцкіх візах.

22.08.2024 / 11:55

Ілюстрацыйнае фота

Беларускія турысты, якіх затрымалі ў Германіі, ужо едуць дадому. Пра гэта паведамляе МЗС Беларусі.

Каля 40 турыстаў былі затрыманыя пасля пашпартнага кантролю ў Германіі — яны ехалі на аўтобусе ў Іспанію, але пры гэтым у іх былі грэцкія візы, адкрытыя пад тур у Грэцыю. Па словах прэс-сакратара МЗС Анатоля Глаза, увечары 21 жніўня турысты на іншым аўтобусе адправіліся ў Беларусь.

«Чарговы раз звяртаем увагу на неабходнасць строгага выканання візавага заканадаўства краін ЕС пры планаванні і ажыццяўленні турыстычных паездак і ўліку часам гранічна прынцыповага стаўлення адпаведных службаў краін ЕС да гэтых пытанняў», — заявілі ў МЗС.

У аўтобусе, які вёз турыстаў у Іспанію на ўзбярэжжа Міжземнага мора, знаходзіліся 62 чалавекі. Каля 40 з іх былі затрыманыя, паколькі ў іх быў першы ўезд па кароткатэрміновай грэцкай візе. Паколькі аўтобус відавочна не накіроўваўся ў Грэцыю, нямецкія памежнікі зафіксавалі парушэнне візавага заканадаўства і затрымалі беларусаў.

«Іх дэпартуюць, візы анулююць». Каля 40 беларускіх турыстаў, што ехалі ў Іспанію, затрымалі ў Германіі

Nashaniva.com