Мінскіх школьнікаў больш не будуць карміць пельменямі, затое шашлык застаецца

Восеньскае меню ў школьных сталовых змянілася.

22.08.2024 / 12:59

Фота: БелТА

Пельмені выключылі з восеньскага меню школьных сталовых Мінска. Пра гэта распавяла дырэктарка «Камбіната школьнага харчавання горада Мінска» Людміла Крупская. Паводле яе слоў, пельмені могуць вярнуцца ў іншым сезонным меню, піша БелТА.

Сёлета ў восеньскі рацыён мінскіх школьнікаў уключана каля 124 страў. У прыкладныя двухтыднёвыя рацыёны на восень уключана 5 новых страў, а таксама стравы, якія ўжо карыстаюцца попытам у вучняў. Сярод папулярных-шашлычок «Школьны», курачка «Пікантная», катлета «Папараць»

Сярод навінак — блінцы з яблыкам і цынамонам на падвячорак, курыная грудка, запечаная ў смятаным соўсе, на абед.

У рацыён малодшых школьнікаў на сняданкі вярнулі блінцы з тварагом і сырнікі.

Акрамя таго, Крупская абяцае два новыя напоі, але назву пакуль не раскрывае.

Nashaniva.com