У аўстралійскім Мельбурне пасажыр самалёта пасля прызямлення збег праз аварыйны выхад

Імаверна, адзін з пасажыраў рэйса з Сіднэя ў Мельбурн вельмі спяшаўся-настолькі, што адразу пасля пасадкі мужчына кінуўся да аварыйнага выхаду, адкрыў яго і паспрабаваў выбрацца з самалёта, піша Bild.

22.08.2024 / 13:37

Bild

Спецыяльная выратавальная горка аварыйнага выхаду аўтаматычна высунулася, аднак мужчына праігнараваў яе і палез на крыло самалёта, каб потым саскочыць з яго на зямлю. Па словах відавочцаў, іншыя пасажыры сталі крычаць мужчыну, каб ён сеў на сваё месца, аднак ён праігнараваў усе заклікі. 

Аўстралійскія паліцэйскія затрымалі мужчыну па падазрэнні ў «агрэсіўных паводзінах і парушэнні пратаколаў бяспекі авіяперавозак».

Пасля інцыдэнту парушальніка агледзелі медыкі, яго даставілі ў бальніцу, дзе ён застаецца пад наглядам лекараў. Матывы яго ўчынку дагэтуль невядомыя. 

Nashaniva.com