Больш за 130 тысяч чалавек выехалі з прымежжа ў Курскай вобласці

Застаюцца ў памежнай зоне 20 тысяч чалавек.

22.08.2024 / 14:44

Раёны, з якіх ідзе эвакуацыя, пазначаныя фіялетавым. Карта: РБК

З прыгранічных раёнаў Курскай вобласці выехалі 133 тыс. чалавек, паведаміў в.а. губернатара Аляксей Смірноў на нарадзе па сітуацыі ў прыгранічных рэгіёнах з удзелам Уладзіміра Пуціна, паведамляе РБК.

Па словах кіраўніка рэгіёна, застаюцца ў прыгранічнай зоне каля 20 тыс.чалавек. Усяго ў зоне, якую вырашана было адсяліць і эвакуяваць па рашэнні аператыўнага штаба, пражывалі 152,5 тыс.чалавек.

Nashaniva.com