У вёсцы Курэйка ў Краснаярскім краі паставілі ўжо трэці помнік Сталіну

Першы раней утапілі, а другі знеслі.

22.08.2024 / 14:53

У вёсцы Курэйка ў Краснаярскім краі паставілі ўжо трэці помнік Сталіну, устаноўку 3,5-метровага бронзавага помніка аплаціў бізнэсовец Генадзь Чарнушкін, піша «Медуза».

Фота: 7х7

Бізнэсовец патлумачыў гэта тым, што «турызм у краі развіваць можна, трэба».

У сяле Курэйка Сталін адбываў ссылку з 1914 па 1916 гады. Яшчэ пры жыцці Сталіна, у 1952 годзе, у Курэйцы рукамі зняволеных пабудавалі Музейны комплекс з пантэонам і 10-метровай скульптурай Сталіна.

Пасля смерці тырана музей зачынілі, а ў 1961 годзе помнік прывязалі да трактара і ўтапілі ў Енісеі.

У 2006 годзе яшчэ адзін мясцовы бізнэссовец, Міхаіл Панамароў, захацеў аднавіць музей і ўсталяваў новую гіпсавую статую Сталіна. Але яе знеслі ўвечары таго ж дня.

Nashaniva.com