Украінцы нанеслі ўдар па пароме з палівам у Керчанскім праліве. Паром затануў

Абноўлена

У судна «Конро Трейдер» прыляцела крылатая ракета «Нептун».

22.08.2024 / 17:20

Аператыўны штаб Краснадарскага краю заявіў, што ўдар быў нанесены па пароме, загружаным чыгуначнымі цыстэрнамі з палівам. Расійскія СМІ выказваюць меркаванне, што ў судна «Конро Трейдер» прыляцела крылатая ракета «Нептун».

У выніку атрыманых пашкоджанняў паром у акваторыі порта «Каўказ» затануў, паведаміў аперштаб Кубані.

Паводле пабліка «Крымскі вецер», расіяне перавозілі паліва выключна паромамі ў чыгуначных цыстэрнах. Яны баяліся, што ў выніку пападання ракеты па цягніку з палівам мост абрынецца. 

«Конрад» — адзіны чыгуначны паром сярод шасці паромаў на Керчанскай пераправе, дадаюць «Важныя гісторыі».

Праезд па Крымскім мосце закрыты.

Nashaniva.com