Ураган сарваў дахі дамоў у вёсцы Хлюпічы ў Карэліцкім раёне

Удар стыхіі зазнала вёска Хлюпічы Карэліцкага раёна, паведамілі БЕЛТА у прэс-службе Гродзенскага аблвыканкама. Дамы засталіся без дахаў. Стогадовыя дрэвы вырваныя з коранем.

22.08.2024 / 17:56

Фота: прэс-служба Гродзенскага аблвыканкама

У выніку ўзмацнення ветру і навальнічнага фронту пашкоджаны дахі 19 дамоў, 8 з якіх выкарыстоўваюцца пад дачы. У вёсцы ўпала пяць дрэў.

У раёне парушалася электразабеспячэнне трох населеных пунктаў, аварыйныя брыгады раённых электрычных сетак аднаўляюць электразабеспячэнне.

На шчасце, ніхто з людзей не пацярпеў.

У бліжэйшы час будзе адноўлена падача электрычнасці. На месца здарэння выехалі прадстаўнікі будаўнічых арганізацый, распачаты аднаўленчыя работы. Працягваецца расчыстка дарог і прылеглай тэрыторыі ад паваленых дрэў. 

У раён прыехаў старшыня Гродзенскага аблвыканкама Уладзімір Каранік. Ён паабяцаў, што людзям падвязуць усе неабходныя будматэрыялы і шыфер.

Nashaniva.com