У Баранавічах незвычайнае ДТЗ — сутыкнуліся дзве бетонамяшалкі

Сёння ў 12:40 на вуліцы Кірава ў Баранавічах сутыкнуліся два грузавыя аўтамабілі.

22.08.2024 / 18:11

Аднаму з кіроўцаў спатрэбілася дапамога ратавальнікаў: яго ногі прыціснула.

Ратавальнікі з дапамогай адмысловай прылады адкрылі дзверы, адціснулі панэль, вызвалілі мужчыну і перадалі яго брыгадзе медыкаў. 

Пасля агляду пацярпелага шпіталізавалі ў бальніцу. Кіроўца другога аўто не пацярпеў.

Nashaniva.com