Трэцяя асобная штурмавая брыгада УСУ заявіла пра пачатак наступу ў Харкаўскай вобласці
Брыгада сцвярджае, што прасунулася ўглыб фронту амаль на два кв. км.
22.08.2024 / 20:35
«У выніку контратакуючых дзеянняў брыгада ўзяла пад кантроль батальённы раён абароны акупантаў, варожыя ўзводныя, ротныя апорныя пункты і прасунулася ўглыб фронту на амаль два кв. км. Суадносіны сіл на поле бою: 2,5 да 1 на карысць ворага. Плюс варожыя сілы падтрымкі», — паведаміла брыгада ў тэлеграме.
Па словах камандзіра брыгады Андрэя Білецкага, галоўная задача аперацыі: збіць наступальны патэнцыял 20-й арміі РФ, і яна выканана.
У брыгадзе паведамляюць, што за чатыры дні ў жывой сіле вораг страціў тры сотні асабовага складу, а значная колькасць тэхнікі і ўзбраення разбітая. Штурмавыя дзеянні адвялі ўдар ворага з кірунку Макееўкі і знялі напружанне з іншых крытычных участкаў фронту.
Цяпер расіяне ўзмацняюць прымяненне авіяцыі, РСЗА і дальнабойнай артылерыі.