Саладуха назваў свой самы вялікі ганарар за 40-гадовую кар’еру. Ён уражвае

Аляксандр Саладуха, які ў гэтым годзе адзначыў 65 гадоў, даў інтэрв’ю «Мінскай праўдзе». Артыста, які заўсёды смела гаварыў пра свае заробкі, спыталі пра самы вялікі ганарар за 40-гадовую кар'еру.

22.08.2024 / 22:47

 Аляксандр Саладуха. Фота: «Мінская праўда»

Саладуха адказаў, што, вядома, ён яго памятае.

— 70 тысяч долараў. Гэта была Масква. Мой добры знаёмы запрасіў мяне да сябе ў загарадны дом на выступ. Я там прабыў пяць дзён. Браліся квіткі, потым ён адпраўляў вадзіцеля, каб іх здаць на вакзал, купляўся новы квіток, а ганарар дабаўляўся. Гэта быў красавік 1998 года. Мы якраз з Наташай заканчвалі будаўніцтва нашага загараднага дома. І нам так спатрэбіліся гэтыя грошы!

Але Саладуха дадаў, што ў яго былі яшчэ большыя ганарары. У асноўным гэта, паводле яго слоў, было ў Расіі. «Але і Беларусь не адстае», — дадаў ён.

Nashaniva.com