Вальфовіч: Украіна ў жніўні шэсць разоў вяла разведку тэрыторыі Беларусі

Украіна ў ліпені 10 разоў вяла разведку тэрыторыі Беларусі з дапамогай беспілотнікаў, у жніўні — шэсць разоў, паведаміў у эфіры АНТ дзяржсакратар Рады бяспекі Аляксандр Вальфовіч, піша «Спутнік».

23.08.2024 / 07:29

Фота: Мінабароны

Паводле яго слоў, у Мінску бачаць і фіксуюць, якую разведвальную дзейнасць вядуць узброеныя сілы Украіны. Вальфовіч удакладніў, што, як правіла, разведка ажыццяўляецца з дапамогай малапамерных лятальных сродкаў тыпу квадракоптара.

«Калі ў мінулым месяцы было зафіксавана каля 10 такіх парушэнняў, то ў гэтым месяцы мы ўжо зафіксавалі каля шасці», — сказаў дзяржсакратар.

Учора Вальфовіч наведаў прымежныя раёны на поўдні краіны. Паводле яго слоў, улады Беларусі валодаюць геапалітычным становішчам і прымаюць дзейсныя меры.

Nashaniva.com