Трое беларусаў выратавалі параненага чорнага бусла

Птушка пасялілася на сажалцы рыбгаса ў Чэрвеньскім раёне, але доўга б там не працягнула, піша «Точка».

23.08.2024 / 10:43

Фота: inashkurko / Instagram

Пра тое, што на сажалцы рыбгаса «Волма» ў Чэрвеньскім раёне жыве паранены чорны бусел, паведаміў спачатку заолаг Аляксандр Вінчэўскі. Ён расказваў, што калі небараку не дапамагчы, ён доўга не пратрымаецца. У птушкі было пашкоджана крыло, і яна не магла лётаць.

@belarusnovosti Белорусы сделали доброе дело спасение #черныйаист #аист #краснаякнига #белорусы #помощьживотным #червень ♬ transgender - &lt3

На гэта адрэагаваў арнітолаг-аматар Аляксей Дальноў. Да сябе ў кампанію ён паклікаў фатографа дзікай прыроды Іну Шкурко і сябра Дзмітрыя Астапковіча. Так трое беларусаў адправіліся на выратаванне птушкі. 

Выратаванне прыйшлося на 21 жніўня, калі надвор'е было непрадказальным. Беларусы прыехалі ў рыбгас. Але першую спробу выратавання перапынілі навальніца, шквалісты вецер і дождж.

Скрыншот: inashkurko / Instagram

Непагадзь перачакалі, выглядзелі ў бінокль бусла, які за гэты час перабраўся на другі бок сажалкі, і адправіліся за ім.

Каб дабрацца да бусла, ім давялося прабірацца па глеі, у які правальваліся па калена.

Скрыншот: inashkurko / Instagram

Птушка ў выніку апынулася ў надзейных руках ратавальнікаў, якія перадалі яе ў Цэнтр падтрымкі дзікіх жывёл «Сірын».

Nashaniva.com