Пад Мазыром мужчына вырашыў паправіць зарадную прыладу блютуз-калонкі і быў забіты ўдарам току
Няшчасце здарылася ў аграгарадку Асавец, у двары дома сабралася кампанія з чатырох чалавек.
23.08.2024 / 12:05
У альтанцы вяскоўцы зладзілі застолле і слухалі блютуз-калонку, якая стаяла на зарадцы, паведамляе Дзяржкамітэт судовых экспертыз.
У нейкі момант адзін з гасцей убачыў, што зарадная прылада блютуз-калонкі, з якой грала музыка, адключылася ад разеткі, і вырашыў яе паправіць. Клемы падключэння былі адкрыты, да таго ж да іх падыходзілі два аголеныя драты.
Мужчына атрымаў магутны ўдар токам. Медработнікі, якія прыбылі, канстатавалі смерць.
Судмедэксперты пры аглядзе выявілі на руцэ загінулага адну электрапазнаку, якая пацвярджае факт удару электрычным токам.