Праз 40 гадоў Microsoft прыбярэ з Windows «Панэль кіравання»

Карпарацыя Microsoft вырашыла прыбраць з аперацыйнай сістэмы Windows «Панэль кіравання» ў яе будучых версіях. Пра гэта паведаміла выданне Neowin.

23.08.2024 / 12:43

«Панэль кіравання» — функцыя, якую Microsoft даўно хацела прыбраць. Першыя паведамленні пра гэта з'явіліся яшчэ ў 2011 годзе, калі ўцечка інфармацыі аб АС Windows 8 паказала, што замест «панэлі кіравання» распрацоўваюць іншую кнопку — «Параметры ПК».

Зараз жа ў кампаніі афіцыйна пацвердзілі, што выдаляць «панэлі кіравання» на карысць «параметраў». Прадстаўнікі Microsoft запэўніваюць, што ў выніку карыстальнікі атрымаюць «больш сучасны і аптымізаваны інтэрфэйс».

Упершыню «Панэль кіравання» з'явілася ў аперацыйнай сістэме Windows у 1985 годзе ў версіі 1.0.

Nashaniva.com