За пратэсты затрымалі ўжо дзявятага з пачатку года жыхара Кобрына. Яго скруцілі проста ў піцэрыі
Сілавікі пагражаюць яму пазбаўленнем волі.
23.08.2024 / 15:18
На відэа, якое апублікаваў блізкі да ГУБАЗіК канал, мужчына кажа, што працуе ў піцэрыі бармэнам 4-га разраду.
Мужчыну абвінавачваюць у тым, што ён перакрываў дарогі, стаяў у счэпках і ўдзельнічаў у пратэстах. Канал сілавікоў пагражае яму пазбаўленнем волі.
Мяркуючы па відэа, бармэна затрымалі проста ў піцэрыі на працы. Гэта ўжо як мінімум дзявяты затрыманы за пратэсты з пачатку года жыхар Кобрына. І другі, пра затрыманне якога паведамілі сёння.