У Ісландыі пачалося моцнае вывяржэнне вулкана

У Ісландыі шосты раз за дзевяць месяцаў жыхары вострава перажываюць моцнае вывяржэнне вулкана. Рыбацкую вёску Грындавік у ваколіцах Рэйк'явіка нават прыйшлося эвакуяваць. 

23.08.2024 / 13:21

Фота: Marco di Marco / AP

У чацвер вечарам, 22 жніўня, адбылося тое, чаго чакалі ўжо некалькі тыдняў. Велізарная колькасць лавы рванула з-пад зямлі на паўвостраве Рэйк'янес на паўднёвы захад ад Рэйк'явіка. Усяго за гадзіну да вывяржэння там адбыўся моцны землятрус.

Тэлеканал RÚV паказаў у прамым эфіры, як лава вырвалася з расколіны ў зямлі даўжынёй каля чатырох кіламетраў. Па даных ісландскага Метэаралагічнага бюро, пасля вывяржэння вулкана ў начное неба на кіламетр паднялося воблака гарачага газу, а над астылай вулканічнай пародай, якая ўтварылася ў выніку папярэдніх вывяржэнняў, раскінулася сетка лававых прожылкаў.

Некалькі дамоў на паўночнай ускраіне вёскі Грындавік з насельніцтвам чатыры тысячы чалавек былі змеценыя і разбураныя лавай падчас вывяржэння ў студзені. Пакуль што незразумела, ці дасягне паток вадкай пароды вёскі гэтым разам, піша Bild.

Nashaniva.com