У расійскім Валгаградзе некалькі чалавек захапілі калонію

Захоплена папраўчая калонія №19.

23.08.2024 / 13:26

Паводле папярэдняй інфармацыі, як мінімум тры супрацоўнікі забітыя, яшчэ некалькі параненыя. Напад адбыўся падчас паседжання дысцыплінарнай камісіі.

Зняволеныя нібыта заявілі пра датычнасць да Ісламскай дзяржавы, але гэта інфармацыя ўдакладняецца, піша Baza.

Начальнік калоніі 45-гадовы Андрэй Дзевятаў, папярэдне, знаходзіцца ў закладніках у тэрарыстаў, паведамляе Shot.

Вядома, што нібыта патрабуюць 2 мільёны даляраў і верталёт.

Гэта ўжо другі ў гэтым годзе падобны інцыдэнт у Расіі. У чэрвені зняволеныя ісламісты захапілі закладнікаў у калоніі ў Растове. На ліквідацыю нападнікаў тады адправілі спецназ.

Nashaniva.com