Камісія па вяртанні зноў засядала. Лёсы людзей вырашалі Швед, Баскаў, Эйсмант
На паседжанні камісіі па вяртанні беларусаў з-за мяжы, якую ўзначальвае генпракурор Андрэй Швед, разгледзелі новыя звароты. Колькі іх было — не паведамляецца.
23.08.2024 / 16:30
Фота: Генпракуратура
«Па выніках разгляду прыняты рашэнні аб інфармаванні заяўнікаў аб адсутнасці ў дачыненні да іх на дату звароту ў камісію пачатага адміністрацыйнага працэсу, заведзенай крымінальнай справы, пастаноў аб прызнанні падазраваным, прыцягненні ў якасці абвінавачанага», — сказана на сайце Генпракуратуры.
Сярод тых, хто рашаў лёсы эмігрантаў, былі міністр унутраных спраў Іван Кубракоў, міністр спорту і турызму Сяргей Кавальчук, сенатар Дзмітрый Баскаў, міністр інфармацыі Марат Маркаў, старшыня Белтэлерадыёкампаніі Іван Эйсмант, спартсмен Аляксандр Багдановіч.
Фота: Генпракуратура
Дзеянне камісіі працягнулі да канца 2024 года.