Калонію ў расійскім Валгаградзе штурмавалі. Усе захопнікі былі забітыя
абноўлена
Папраўчую калонію строгага рэжыму №19 у Валгаградзе (Расія) захапілі днём 23 жніўня. Здарылася гэта падчас паседжання дысцыплінарнай камісіі.
23.08.2024 / 17:36
Штурм калоніі. Скрын відэа Расгвардыі
Захопнікі сцвярджалі, што звязаныя з ІДІЛ і помсцяць за затрыманых за тэракт у «Крокус Сіці холе». Адзін з іх быў у камізэльцы смяротніка.
Усе закладнікі былі вызваленыя падчас штурму ў ПК-19. Штурм цягнуўся паўгадзіны. Усе захопнікі былі забітыя, паведамляе ТАСС.
У захопе закладнікаў, піша ТАСС, маглі ўдзельнічаць грамадзяне Узбекістана Рамзіндзін Тошаў і Цемур Хусінаў і ўраджэнцы Таджыкістана Назірчон Тошаў і Рустамчон Наўрузі. Трое асуджаныя па наркатычным артыкуле. Цемур — за наўмыснае прычыненне цяжкай шкоды здароўю, якое пацягнула смерць.
Чатыры супрацоўнікі Федэральнай службы выканання пакаранняў загінулі — трое ў калоніі, адзін у бальніцы. Усяго 8 супрацоўнікаў калоніі былі захоплены ў закладнікі.
Сярод пацярпелых быў начальнік калоніі Андрэй Дзявятаў.
Гэта ўжо другі ў гэтым годзе падобны інцыдэнт у Расіі. У чэрвені зняволеныя ісламісты захапілі закладнікаў у калоніі ў Растове. На ліквідацыю нападнікаў тады адправілі спецназ.
У расійскім Валгаградзе некалькі чалавек захапілі калонію