Генштаб: Калі б УСУ наступалі на Беларусь, як у Курскай вобласці, далі б людзям зброю
Намеснік начальніка Генштаба Віктар Тумар паразважаў пра ўсенароднасць абароны Беларусі.
23.08.2024 / 18:20
Віктар Тумар. Скрыншот відэа
Калі б украінскія войскі наступалі на тэрыторыю Беларусі, як гэта адбываецца ў Курскай вобласці Расіі, то ў бой супраць УСУ адправілі б тэрабарону і народнае апалчэнне.
Пра гэта намеснік начальніка Генштаба Беларусі па навуковай рабоце палкоўнік Віктар Тумар заявіў у інтэрв'ю «СБ».
Ён мяркуе, што беларускае народнае апалчэнне больш паспяхова б спраўлялася з дыверсійна-разведвальнымі групамі.
«Далі б магчымасць людзям бараніць свой дом са зброяй. І проста так дыверсійна-выведвальныя групы ўжо свабодна не перамяшчаліся, і ва ўкраінцаў не было б магчымасці проста так расстрэльваць грамадзянскія аўтамабілі.
Вось у чым наша ідэя і абарона — гэта народ. А аснова — гэта Узброеныя Сілы. Таму мы выбудоўваем гэтую сістэму менавіта так. І тэрытарыяльныя войскі і народнае апалчэнне працуюць пад кіраўніцтвам Генеральнага штаба УС Беларусі», — мяркуе Тумар.
Паводле яго слоў, у Беларусі створаны высокаманеўраная армія, якая можа ўзмацніцца падраздзяленнямі МУС і КДБ, а таксама народным апалчэннем і тэрабаронай. На думку Тумара, УС РБ складаюць «галоўную ўдарную і баявую сілы і валодаюць магутным вайсковым патэнцыялам».