«Здарыўся пацешны момант». Акцёр Алег Гарбуз згадаў, як яго выклікалі ў КДБ
Былы акцёр Купалаўскага тэатра Алег Гарбуз цяпер жыве ў Польшчы. Але на працу туды ён катаўся і раней — здымкі на «Белсаце», у кіно. У інтэрв'ю «Салідарнасці» ён згадаў, як яго падпрацоўкай цікавіліся ў КДБ.
23.08.2024 / 21:48
Фота: архіў Гарбуза
Гарбуза выклікалі ў КДБ у 2010-м.
«Здарыўся пацешны момант, я ўжо працаваў на «Белсаце», і мы з купалаўцамі зняліся ў прамароліках для тэлеканала. Наш КДБ пра гэта даведаўся і мне прызначылі сустрэчу ў кавярні. Гэбісты, праўда, тады былі іншыя.
Мы сустрэліся, і чалавек мяне спытаў: «Алег, як так здарылася, што вы працуеце на «Белсат»?» На што я шчыра адказаў: «Не паверыце — проста пашанцавала».
І шчыра патлумачыў, што наша праца заключаецца не толькі ў тэатры ці кіно, але і ў іншых праектах. На тым і разышліся».