Маркаў абганяе Качанаву па кампліментах Лукашэнку: Такія лідары нараджаюцца адзін раз на 1000 гадоў
Новы міністр інфармацыі Марат Маркаў апраўдвае аказаны яму давер.
23.08.2024 / 23:21
Марат Маркаў. Скрын БТ
«Я шчыра і неаднаразова падкрэсліваў думку: такія лідары, як наш прэзідэнт, нараджаюцца адзін раз у тысячу гадоў і далёка не ва ўсіх краінах. Проста нам пашанцавала.
І так супала, што ў Кітаі лідар вялізнага маштабу, у Расіі лідар вялізнага маштабу», — казаў міністр у «Клубе рэдактараў» на БТ.
Ён дадаў, што ў Лукашэнкі, Пуціна і Цзіньпіна «агульная тэорыя і агульны погляд на ўсё, што адбываецца ў свеце».
«І каштоўнасці ў нас аднолькавыя, што немалаважна», — дадаў Маркаў.