Адбыліся масавыя затрыманні вайскоўцаў у Заслонаве пад Лепелем
На гэтым тыдні і ў наступны панядзелак у раскладзе суда Лепельскага раёна адзначылася шэсць імёнаў. Усе выкліканыя ў суд — мужчыны, а абвінавачваюць іх у распаўсюдзе «экстрэмісцкіх» матэрыялаў, паведамляе тэлеграм-канал «Віцебск, я гуляю».
24.08.2024 / 10:49
Іван Мадэлюс, якога будуць судзіць. Фота з Vk.com
У чацвер меліся судзіць Івана Мадэлюса, у пятніцу Віктара Дубовіка і Уладзіслава Стаховіча.
У панядзелак: Ягора Шмяркова, Аляксея Чэрнікава і Алега Ляха.
Пошукі па гэтых імёнах не выдавалі ніводнага мясцовага жыхара. Але ключавую зачэпку дало імя першага «правапарушальніка» — Івана Мадэлюса. Яго профіль у VK быў нядаўна выдалены (ён на фота), мужчына служыць у в/ч 71327 у Заслонава.
На паблік в/ч 71327 у VK аказаўся падпісаны і берасцеец Ягор Шмяркоў, якога яшчэ будуць судзіць.
У сетцы нагугліваўся таксама поўны цёзка пятнічнага падсуднага — нядаўні курсант Вайсковай акадэміі Уладзіслаў Стаховіч.
Гэтыя затрыманні — важнае сведчанне рэальных настрояў у беларускай арміі.