Праз Беларусь вярнуліся 115 палонных расійскіх вайскоўцаў
Узамен украінскаму боку перададзеныя 115 палонных украінцаў.
24.08.2024 / 13:56
Расійскія палонныя, захопленыя ў Курскай вобласці. Ілюстрацыйнае фота СБУ
Расія вярнула 115 расійскіх вайскоўцаў, якія трапілі ў палон на курскім напрамку, паведамляе Мінабароны РФ.
Узамен украінскаму боку перададзеныя 115 палонных украінцаў. Расійскія вайскоўцы пасля абмену знаходзяцца ў Беларусі.
Яны будуць дастаўлены ў РФ для праходжання лячэння і рэабілітацыі ў медустановах.
Пры вяртанні расійскіх вайскоўцаў з палону пасрэдніцкі ўдзел аказалі ААЭ, паведаміла Мінабароны РФ.