Арына Сабаленка трапіла ў топ самых высокааплатных тэнісістаў. Колькі яна зарабіла за год?

Forbes склаў топ-10 самых высокааплатных тэнісістаў свету — мужчын і жанчын. У рэйтынг трапіла і беларуская ракетка Арына Сабаленка.

24.08.2024 / 16:57

Арына Сабаленка. Фота: Asanka Brendon Ratnayake / AP 

Яе даход за апошні год Forbes ацаніў як 13,7 млн даляраў: з іх 6,7 млн даляраў — заробак на корце, 7 млн — даход ад іншай дзейнасці.

Выйграўшы ў студзені другі запар тытул чэмпіёнкі Australian Open, Сабаленка прапусціла Уімблдон з-за траўмы пляча і вырашыла прапусціць Алімпійскія гульні, каб адпачыць. Але яна вярнулася і выйграла Адкрыты чэмпіянат Цынцынаці ў жніўні. Спартсменка вярнулася на 2-е месца ў адзіночным рэйтынгу.

Акрамя тэніса, Арына супрацоўнічае з сеткай крам Oakberry (і сустракаецца з яе ўладальнікам бразільскім бізнэсоўцам Георгіясам Франгулісам) і брэндам навушнікаў Master & Dynamic.

У рэйтынгу Сабаленка заняла 10 месца. 

Самым высокааплатным тэнісістам за год стаў іспанец Карлас Алькарас (даход за год — $42,3 млн), за ім — сербскі гулец Новак Джокавіч ($37,2 млн). Трэці радок за амерыканскай тэнісісткай Коры Гаўф ($27,1 млн). Першая ракетка свету полька Іга Свёнтак на чацвёртым месцы з гадавым даходам $26,7 млн.

Як вылічвалі даход? Даныя аб даходах на корце — гэта прызавыя і бонусы за алімпійскія медалі, сабраныя за апошнія 12 месяцаў, пачынаючы з Адкрытага чэмпіянату ЗША 2023 года, і акругленыя да бліжэйшых 100 000 даляраў. Ацэнкі даходаў не ад тэнісу рабілі на падставе гутарак з інсайдэрамі галіны і адлюстроўваюць даход (акруглены з дакладнасцю да 1 мільёна даляраў) ад рэкламы, выступленняў, ліцэнзій і памятных рэчаў, а таксама грашовыя паступлення ад бізнэсу.

Сабаленка распавяла, што яна адчула пасля смерці Кальцова

Арына Сабаленка ўпершыню са студзеня выйграла турнір

«Каханне ўсяго майго жыцця». Арына Сабаленка пацвердзіла свае адносіны з бразільскім бізнэсменам

Nashaniva.com