Пад Слуцкам загінула 28-гадовая байкерша

ДТЗ здарылася ў пятніцу каля 19.30 на 100 км аўтадарогі Р-23 «Мінск-Мікашэвічы» Слуцкага раёна.

24.08.2024 / 17:19

Фота: УУС Мінскага аблвыканкама

61-гадовы кіроўца Hyundai, выязджаючы з другараднай дарогі, а затым з паласы разгону на галоўную дарогу, не саступіў матацыклу. На ім ехала 28-гадовая дзяўчына. Яна рухалася па галоўнай дарозе ў бок Мінска, калі ў яе ўляцела аўто.

@nashaniva Трагедыя адбылася пад Слуцкам #мотоцикл #слуцк #беларусь #мото #мототаня #беларусь #белорусы #пдд ♬ Last Hope - Steve Ralph

Фота: УУС Мінскага аблвыканкама

Байкерша ад атрыманых траўмаў загінула на месцы, яшчэ да прыезду брыгады хуткай дапамогі, паведаміла УУС Мінскага аблвыканкама.

Nashaniva.com