Алена Дэлона пахавалі ў маёнтку побач з яго 35 сабакамі

Легенду французскага кіно Алена Дэлона пахавалі ў яго маёнтку ў камуне Душы (Францыя) у спецыяльна пабудаванай ім раней капліцы. Прэфектура выдала ў якасці выключэння дазвол на тое, каб пахаванне прайшло на прыватнай тэрыторыі, паведамляе BFMTV.

24.08.2024 / 21:26

Ален Дэлон у Канах у 2019 годзе. Фота: Petros Giannakouris / AP

Там жа пахаваныя 35 любімых сабак акцёра.

Пахаванне было закрытым, на ім прысутнічала крыху болей за 40 чалавек: сваякі і блізкія Дэлона. Ва ўдзельнікаў жалобнай цырымоніі для захавання прыватнасці канфіскавалі тэлефоны.

Дэлон памёр 18 жніўня, яму было 88 гадоў. Акцёр некалькі гадоў таму перанёс інсульт. Пасля гэтага ён казаў у інтэрв'ю, што не супраць зрабіць эўтаназію. Акцёр казаў, што калі ён памрэ, то ўсыпіць могуць і яго сабаку Лубо, каб гадаванец не сумаваў па ім. Але сям'я не стала ўсыпляць Лубо.

Памёр акцёр Ален Дэлон

Ікону сусветнага кіно, 88-гадовага Алена Дэлона прызналі недзеяздольным

Ален Дэлон рашыўся на эўтаназію 

Ален Дэлон: Я ненавіджу сённяшнюю эпоху, мне ад яе млосна

Nashaniva.com