Памятаеце рэктарку Гродзенскага ўнівера, якая ўзарвала тыкток? На пяты ёй наступае рэктар з Полацка

Кіраўніцтва беларускіх універсітэтаў спрабуе скарыць тыкток.

24.08.2024 / 22:43

Рэктар Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта Юрый Раманоўскі. Скрын відэа ў тыктоку

Рэктарка Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы Ірына Кітурка ўзарвала тыкток ролікам, дзе можа пачуцца абсцэнная лексіка. Яна паказала, як праходзіць яе дзелавы ранак пад песню расійскай спявачкі Вольгі Бузавай «Пока ты без дел».

@irinakiturko Деловое утро ректора #ректор #fyp #покатыбездел ♬ Без дел - Ольга Бузова

Ролік сабраў ужо 1,5 млн праглядаў.

На АНТ расказалі, як рэктарка запісвае свае відэа. Святло ў кадры ёй дапамагае выстаўляць прэс-сакратар універсітэта. З ім жа рэктарка абмяркоўвае кантэнт-план свайго тыктоку. Яна кажа, што стаць блогеркай яе падштурхнулі студэнты і цяпер яе ролікі прывабліваюць абітурыентаў.

У тыктоку здымаецца кіраўніцтва і іншых універсітэтаў.

Напрыклад, блог вядзе дэкан факультэта механізацыі сельскай гаспадаркі Сельскагаспадарчай акадэміі ў Горках Уладзімір Гусараў.

@gusarov_vlad Вот так прошел Тракторный биатлон 2024 в г. Горки!!!#трактор #тракторныйбиатлон2024 #рекомендации #бгсха❤ #мехфаксила ♬ оригинальный звук - Gusarov Vlad

А рэктара Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта Юрыя Раманоўскага ў тыктоку часам здымаюць студэнты. Адзін з ролікаў (пад песню казахстанскага гурта Ірына Кайратаўна) сабраў 1,6 млн праглядаў.

«Открываю двери без ключа,
Налетели, как саранча.
Стал богаче даже богача», — спяваецца там.

@psuby Наш ректор в ТРЕНДЕ #универ#ректор#полоцк#айдахар#студент#популярное#тренды#лучший ♬ Айдахар - Ирина Кайратовна

«Заўтра іду падаваць дакументы», — пішуць у каментарах.

@nashaniva Беларускія рэктары разрываюць TikTok #беларусь #тренды #беларусьсейчас #ректор #декан #универ #студент #университет #гродно #минск #полоцк #гомель #директор #школьник #учеба #нашаніва ♬ dźwięk oryginalny - Наша Ніва. Навіны

Nashaniva.com