33 гады таму Беларусь стала незалежнай

25 жніўня 1991 года, гэта таксама была нядзеля, Дэкларацыя аб дзяржаўным суверэнітэце Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі набыла статус канстытуцыйнага закона.

25.08.2024 / 11:02

Дэкларацыя, якая абвясціла вяршэнства беларускай Канстытуцыі на тэрыторыі БССР, была прынятая Вярхоўным Саветам годам раней, 27 ліпеня 1990-га. 

А вось статус закона дакумент атрымаў 25 жніўня 1991 года праз тры дні пасля правалу путчу ГКЧП у Маскве. Тады ж на тэрыторыі рэспублікі была спыненая дзейнасць Кампартыі.

19 верасня 1991 года краіна стала называцца Рэспубліка Беларусь, а бела-чырвона-белы сцяг і герб «Пагоня» сталі дзяржаўнымі сімваламі.

Nashaniva.com