З 25 жніўня вадзіцелі павінны ездзіць з уключаным блізкім святлом
У сувязі з заканчэннем канікул і пачаткам навучальнага года з 25 жніўня па 5 верасня ў светлы час сутак вадзіцелі павінны ўключаць блізкае святло фар.
25.08.2024 / 08:25
Парушальнікі гэтага патрабавання атрымаюць папярэджанне або штраф ад 1 да 3 базавых велічыняў.
У канцы летніх канікул і пачатку навучальнага года ДАІ таксама праводзіць мерапрыемствы, каб не дапусціць траўматызму непаўналетніх.