Маскоўскі банкір выкінуў жонку і немаўля з акна на 16-м паверсе. Яны загінулі

Трагедыя адбылася ў ЖК «Лефортава парк» у Маскве. Паводле SHOT, жанчыну з маленькім сынам з акна выкінуў яе муж. Яны загінулі.

25.08.2024 / 11:35

Здарэнне адбылося ранкам 25 жніўня. Па словах відавочцаў, каля 9 раніцы мужчына выкінуў з акна сына 2023 года нараджэння, а потым і 36-гадовую жонку.

Доўгі час мужчына стаяў голым у акне і скідваў адтуль рэчы.

Мужчыну затрымліваў спецназ, які штурмаваў кватэру.

СМІ паведамляюць, што падазраваны — 39-гадовы супрацоўнік Цэнтрабанка РФ Аляксандр Ліпатаў.

Nashaniva.com