Міністр аховы здароўя зладзіў разнос БДМУ перад пачаткам навучальнага года

Аляксандр Хаджаеў катэгарычна забараніў пачынаць новы навучальны год «у такіх умовах». На рамонт далі тыдзень. 

25.08.2024 / 20:20

Беларускі дзяржаўны медыцынскі ўніверсітэт

Пра гэта паведаміла прэс-служба Міністэрства аховы здароўя.

«Сустракаць навучальны год у такіх умовах катэгарычна нельга. 1 верасня — гэта свята, новы пачатак вучэбнай працы і яго трэба сустракаць у прымальных умовах», — падкрэсліў Аляксандр Хаджаеў.

Так, міністр аховы здароўя правёў маніторынг падрыхтоўкі БДМУ да пачатку навучальнага года. Ён наведаў навучальны 10-павярховы корпус медуніверсітэта. Аднак у міністра ўзнік шэраг пытанняў у сувязі з тэмпамі і якасцю падрыхтоўкі некаторых паверхаў да навучальнага года.

У выніку свайго візіту ў БДМУ Хаджаеў адзначыў:

Як растлумачылі прадстаўнікі рэктарата, зараз на праспекце Дзяржынскага ідзе будаўніцтва новага корпуса БДМУ. З уводам аб'екта частка кафедраў пераселіцца і тады, па планах, універсітэт пачне капітальны рамонт памяшканняў гэтага корпуса.

Міністр даў даручэнне неадкладна прыбраць усе недапрацоўкі, прыцягнуць для гэтых мэт падрадныя арганізацыі і на працягу тыдня далажыць аб праведзеных мерапрыемствах.

Nashaniva.com