Дураву прадоўжылі тэрмін утрымання пад вартай у Францыі
Перыяд затрымання можа доўжыцца да 96 гадзін, пасля суддзя альбо выставіць абвінавачванні, альбо прыме рашэнне аб яго вызваленні.
26.08.2024 / 07:06
Суд у Францыі падоўжыў утрыманне пад вартай заснавальніка Telegram Паўла Дурава да 96 гадзін, паведамляе AFP са спасылкай на крыніцу, блізкую да расследавання.
Бізнэсоўца затрымалі вечарам 24 жніўня ў французскім аэрапорце Лё-Буржэ, куды ён прыляцеў з Азербайджана. Дурава западозрылі ў дачыненні да абароту наркотыкаў, тэрарызму, злачынстваў супраць дзяцей і махлярства з-за таго, што ён не супрацоўнічаў з уладамі Францыі і адмаўляўся ўдзельнічаць у мадэрацыі кантэнту.
У Парыжскай пракуратуры не сталі даваць каментароў, але паабяцалі выпусціць заяву для прэсы ў панядзелак, 26 жніўня.
Упраўленне па справах непаўналетніх (Office mineurs, OFMIN, знаходзіцца ў падпарадкаванні Нацпаліцыі) выдала ордар на ператрус у заснавальніка Telegram, расследаванне было даручана Нацыянальнаму кібер-падраздзяленню жандармерыі і Нацыянальнаму бюро па барацьбе з махлярствам.
Стала вядома асоба 24-гадовай дзяўчыны, якую затрымалі разам з Дуравым
Telegram выступіў з афіцыйнай заявай наконт затрымання Дурава