Беспілотнікі атакавалі Саратаўскую вобласць, пашкоджаны два жылыя шматпавярховыя дамы
У Саратаве і Энгельсе Саратаўскай вобласці ў выніку атакі ўкраінскіх дронаў і працы СПА пашкоджаныя жылыя дамы, паведаміў губернатар рэгіёну Раман Бусаргін.
26.08.2024 / 07:15
Фота: Раман Бусаргін
У Саратаве пашкоджаны ЖК «Волга Скай», жыхарка адной з кватэр шпіталізаваная ў цяжкім стане. Іншым пацярпелым, як піша Бусаргін, дапамогу аказалі на месцы. Усяго колькасць пацярпелых не ўдакладняецца, піша «Настоящее время».
У выніку атакі ў Энгельсе пашкоджаны дах жылога дома і аўтамабілі. За 12 км ад месца траплення беспілотнікаў знаходзіцца воінская часць і вайсковы аэрадром.