Па ўсёй Украіне абвешчаная паветраная трывога: больш за дзясятак Ту-95МС выйшлі на пускавыя рубяжы

У Чорным моры таксама дзяжураць караблі з «Калібрамі».

26.08.2024 / 07:32

УНІАН

Па ўсёй тэрыторыі Украіны абвешчаная паветраная трывога. Існуе пагроза пуску крылатых ракет рознага класа па ўсёй тэрыторыі, піша УНІАН.

Па стане на гэтую гадзіну 11 расійскіх бамбардзіроўшчыкаў Ту— 95МС знаходзяцца на пускавых рубяжах у Каспійскім моры.

Як паведамілі ваенна-марскія сілы, па стане на цяпер у Чорным моры 4 караблі, якія з'яўляюцца носьбітамі крылатых ракет «Калібр» агульным залпам да 28 ракет.

Пры гэтым, паводле звестак паветраных сіл, цяпер варожыя БПЛА знаходзяцца ў шэрагу ўкраінскіх абласцей.

У прыватнасці, гэта Валынская, Кіеўская, Жытомірская, Вінніцкая, Сумская, Чарнігаўская, Палтаўская, Мікалаеўская, Чаркаская, Днепрапятроўская і Харкаўская вобласці.

Nashaniva.com